6 ліпеня 2014 г. у парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах дзве сястры законныя з супольнасці Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і склалі падчас Імшы вечныя шлюбы. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У сувязі з персанальнымі зменамі ў Пінскай дыяцэзіі адбыліся некаторая змены ў душпастырскай дзейнасці святароў.
Вечарам 28 чэрвеня ў свята Маці Божай Берасцейскай моладзь Пінскай дыяцэзіі на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» у Брэсце пераняла ад польскай моладзі адмысловыя крыж і абраз Маці Божай — сімвалы Сусветнага дня моладзі, якія пачалі перэгрынацыю ў нашай краіне.
24 чэрвеня ў Пінску на ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Дразда з парафіі святога Казіміра ў Жлобіне — сёлетняга выпускніка Пінскай семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне было ўдзелена біскупам Антоніем Дзям'янка.
18 чэрвеня ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбылася Імша на заканчэнне навучальнага года. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
16 чэрвеня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў удзел у святкаванні 15-годдзя кансэкрацыі касцёла ў Асавой і ў набажэнстве ў Століне з нагоды 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, пры якім былі адноўлены гэтыя парафіі.
14 чэрвеня ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах адбыўся чарговы выпускны вечар, на якім сабраліся выпускнікі, а таксама былыя студэнты, сябры і госці навучальнай установы.
13 чэрвеня, ва ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу ў катэдральным касцёле Пінска. Падчас Імшы духавенства і вернікі павіншавалі ардынарыя з нагоды ўспаміну яго нябеснага заступніка.
10 чэрвеня ў Гомелі па маршрутах №2 і №8 выходзіць на лінію новы тралейбус, аформлены незвычайнай сацыяльнай рэкламай. Слоганы тралейбуса заклікаюць захаваць жыццё ненароджаных дзяцей. Ідэя «супрацьабортнага» тралейбуса ўзнікла ў членаў грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлят», у якое ўваходзяць хрысціяне розных канфесій, урачы-гінеколагі, прадстаўнікі іншых прафесій.
31 мая ў Баранавічах у мікрараёне Бараўкі адбылося асвячэнне пляцоўкі пад пабудову новага касцёла св. Яна Паўла ІІ. Пляцоўку асвяціў і ўзначаліў Імшу біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
31 мая біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў групу дзяцей і моладзі на “Канікулах з Богам” у Баранавіцкім рэгіёне. Таксама пінскі ардынарый правёў набажэнства ў касцёле ў Ішкалдзі, сустрэўся з вернікамі парафіі, якія аказаліся ў складанай сітуацыі пасля ад’езду пробашча кс. Мацея Шмытоўскага, і вызначыў часовых душпастыраў да моманту ўрэгулявання сітуацыі.
31 мая, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі прайшла традыцыйная акцыя ў абарону жыцця, якую арганізавала грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлят». Арганізацыя аб'ядноўвае хрысціян розных канфесій, урачоў-гінеколагаў, прадстаўнікоў розных прафесій.
24 мая ў парафіі Св. Зыгмунта ў Баранавічах быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Аднавіў працу сайт Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.