У гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці пачынаюцца штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі запрашае на сустрэчы вернікаў усіх канфесій, а таксама атэістаў.
«Натхнім маленькіх вернікаў да шчырай малітвы да нашай агульнай Маці — Марыі» — пад такім дэвізам 27 верасня ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах прайшла дабрачынная акцыя «Вянок ружаў». Напярэдадні кастрычніка — месяца асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі праз ружанцовую малітву — студэнты каледжа сабраліся, каб супольнымі намаганнямі зрабіць невялікія падарункі для дзяцей.
29 верасня ў пінскім катэдральным касцёле прайшла ўрачыстая святая Імша, адной з нагодаў якой стаў пачатак новага навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Імша адбылася таксама ў межах пастырскай сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі.
З 23 па 27 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшлі рэкалекцыі на распачацце новага навучальнага года. Праводзіў іх ксёндз Павел Врубель, выпускнік гэтай навучальнай установы.
У Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы (Місіянерак любові) пасля летняга адпачынку ўзнавілася выдача бясплатных абедаў для беспрытульных.
21 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў (Дзіцячая вёска).
У Пінскай дыяцэзіі ў сувязі з некаторымі персанальнымі зменамі адбыліся змены ў душпастырскай дзейнасці святароў.
Успамін благаслаўлёнай Маці Тэрэзы Калькуцкай, законніцы, заснавальніцы жаночай манаскай кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Любові - супольнасці, якая займаецца служэннем бедным і хворым, - адзначаць манахіні гэтай кангрэгацыі ў Гомелі. Маці Тэрэза — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, у 2003 годзе была далучана да ліку благаслаўлёных.
30 жніўня 2014 г. у Ганцавічах у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша з нагоды ўвядзення ў абавязкі новага дэкана Ляхавіцкага дэканата кс. Андрэя Шоды SChr. Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі святары дэканата, святары з таварыства хрыстусоўцаў, вернікі, прадстаўнікі гарадской і раённай улады, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Апошнія дні лета ў сямнаццаты раз сабралі пілігрымаў з розных куткоў Беларусі (Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Гродзенскай дыяцэзій) у касцёле Святога Зыгмунта ў Баранавічах, каб вырушыць да Маці Божай Каралевы Палесся ў санктуарый у Лагішыне. Урачыстасці ў Лагішыне праходзілі 21-22 жніўня 2014 г.
У Пінску вернікі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 23 жніўня, у Еўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарызму, маліліся за душы ахвяр бальшавізму і нацызму.
22 жніўня 2014 г. у санктуарыі ў Лагішыне адбылася кульмінацыя традыцыйных дыяцэзіяльных урачыстасцяў з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся. Урачыстую святую Імшу ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Гэтым летам адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр Місіянерак любові (сясцёр Маці Тэрэзы), які ўжо больш за 20 гадоў дзейнічае ў Гомелі, наведалі дзве дзяўчыны — першыя з Беларусі, — якія шукаюць сваё пакліканне ў супольнасці Маці Тэрэзы.
21 жніўня 2014 г. у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Лагішыне пачаліся традыцыйныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся. Святую Імшу на прывітанне пілігрымаў, якія прыбылі ў санктуарый, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
20 жніўня 2014 г. на шляху пілігрымкі з Бярозы ў Лагішын адбылася святая Імша для яе ўдзельнікаў, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Дыяцэзіяльныя пілігрымкі з Бярозы і Баранавічаў вырушылі ў санктуарый у Лагішыне 18 жніўня. Традыцыйныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся адбудуцца ў санктуарыі 21-22 жніўня.