Калекцыі паштовак, якія РУП «Белпошта» распрацоўвае да галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня, ужо сталі традыцыяй. Сёлета акрамя паштовак у абыходак былі пушчаны і маркіраваныя канверты на велікодную тэматыку.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Беларусі Леанід Гуляка.
Ля культурна-турыстычнага цэнтра аграгарадка Сапоцкін гасцей сустракала велікоднае яйка два метры ў вышыню, змайстраванае з лазы.
28 сакавіка, у велікодны панядзелак, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала ў Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) прабывання асобаў без вызначанага месца жыхарства дабрачынную акцыю для бедных і бяздомных.
«Хрыстус уваскрос — сапраўды ўваскрос!» — абвяшчэннем гэтай радаснай навіны прывітаў вернікаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на пачатку рэзурэкцыйнай Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага велікодным ранкам 27 сакавіка. Кажучы аб велічы гэтага дня, біскуп заўважыў, што «Божае благаслаўленне сыходзіць на нас праз прыгажосць гэтага сонечнага дня».
26 сакавіка, у Вялікую суботу, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Пінскай дыяцэзіі, каб асвяціць стравы на велікодны стол, сустрэцца з вернікамі і духавенствам.
Урачыстай Імшой Пасхальнай вігіліі пачалося святкаванне Уваскрасення Пана ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Літургію ўзначаліў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
Узнёслае «Аллелюя» як выраз радасці і прывітання ўваскрослага Хрыста прагучала ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў час Пасхальнай вігіліі, увечары 26 сакавіка. Раздзяліць гэтую радасць з бліжнімі сабралася вялікая колькасць вернікаў Віцебска. Узначаліў літургію Пасхальнай вігіліі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
А шостай гадзіне раніцы перазвон званоў лідскага фарнага касцёла абвясціў на ўсе ваколіцы радасную навіну аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. Вялікая колькасць вернікаў, не зважаючы на ранні час, прыняла ўдзел у працэсіі і рэзурэкцыйнай святой Імшы.
Раніцай 27 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, ва ўрачыстай працэсіі каля архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, каб абвясціць, што Хрыстус уваскрос, прынялі ўдзел вернікі Мінска. Пасля працэсіі адбылася рэзурэкцыйная Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У велікодную раніцу радаснае «Аллелюя» ў чарговы раз загучала на вуліцах горада Гродна. 27 сакавіка з самага ранку вернікі выйшлі на вуліцы свайго горада, каб засведчыць сваю веру і абвясціць усяму свету, што «Хрыстус уваскрос — сапраўды ўваскрос».
Пасхальная вігілія 26 сакавіка сабрала ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі мноства вернікаў горада. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Нягледзячы на смутак, які нясе з сабою Вялікая субота, вернікі Лідчыны радасна спяшаліся ў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Хоць асвячэнне велікодных страваў адбывалася штогадзіну, лідская Фара не магла змясціць шматлікіх вернікаў, якія прыходзілі цэлымі сем'ямі, каб памаліцца і асвяціць стравы на велікодны стол.
26 сакавіка, у Вялікую суботу, у Мінску і навакольных парафіях Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі сустрэліся з вернікамі, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Іерархі і вернікі распавялі, што значыць для іх Вялікая субота.
26 сакавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў урачыстую літургію Пасхальнай вігіліі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.