Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Велікоднае пасланне біскупа Алега Буткевіча
Іерархі
25.03.2016 12:39

«Няхай гэты супакой заквітнее глыбокай верай, непахіснай надзеяй і трывалай любоўю ў жыцці кожнага з вас і дапаможа стацца па-сапраўднаму міласэрнымі, як наш Нябесны Айцец! Божага святла і радасці ў дзень Вялікай Хрыстовай Пасхі!» — піша біскуп Віцебскі.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.03.2016 11:44

У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч прыняў удзел у пасадцы дрэў у памяць аб ахвярах лагера смерці «Трасцянец»
Іерархі
25.03.2016 10:57

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у памятных мерапрыемствах на месцы былога лагера смерці «Трасцянец», арганізаваных 18 сакавіка Міністэрствам культуры Беларусі і Мінгарвыканкамам.

 
Імша Вячэры Пана ў Лідзе: «Просім Духа Святога аб новым сэрцы, перапоўненым любоўю»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.03.2016 01:22

Урачыстай святой Імшой Вячэры Пана, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе 24 сакавіка распачалі перажыванне Пасхальнага Трыдууму.

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Вялікдзень 2016 г.
Іерархі
25.03.2016 00:31

«Няхай Уваскрослы Хрыстус адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі. Няхай умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет», — піша біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 
«Вучымся быць падобнымі да Хрыста»: Імша Вячэры Пана прайшла ў мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.03.2016 00:12

24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Вялікая пятніца — драматычны дзень суду, мукі і смерці Хрыста
Каляндар
25.03.2016 00:00

У Вялікую пятніцу Касцёл успамінае муку і смерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста, таму хрысціяне павінны яднацца з Касцёлам у адзначэнні гэтага дня, які з’яўляецца найважнейшым у справе іх адкуплення.

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2016 г.
Іерархі
25.03.2016 00:00

«Хвалебная перамога Хрыста над смерцю — гэта аснова нашай хрысціянскай надзеі. Гэтую надзею не здольны перамагчы ніякі смутак, неспакой, цярпенні нашага зямнога жыцця», — піша біскуп Гродзенскі.

 
Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана — кульмінацыя літургічнага года
Каляндар
24.03.2016 18:17

Сёння, 24 сакавіка, Касцёл распачынае Пасхальны Трыдуум, у час якога будзе ўзгадваць муку, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца Імшой Вячэры Пана, а завяршаецца Нешпарамі Уваскрасення Пана.

 
Біскуп Буткевіч падчас Імшы Хрызмы ў Віцебску: «Пакліканні нараджаюцца з Божай любові і з’яўляюцца дарам Божай ласкі»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
24.03.2016 18:02

У Вялікі чацвер у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму. Гэтую Імшу канцэлебравалі святары ўсёй дыяцэзіі, выражаючы такім чынам еднасць са сваім ардынарыем.

 
Імша Хрызма, якую ўпершыню цэлебраваў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адбылася ў Магілёве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.03.2016 16:08

24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма, якую ўпершыню цэлебраваў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB. На Імшу прыбылі святары Магілёўскай часткі архідыяцэзіі і законныя сёстры.

 
Імша Хрызма ў Гродне: «Нястомна ўглядацца ў аблічча Хрыста»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.03.2016 15:59

24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша Хрызма, якая з’яўляецца выразам еднасці і супольнасці духавенства дыяцэзіі.

 
Імша Хрызма ў мінскай архікатэдры: «Ці хочаце яшчэ больш з’яднацца з Езусам?»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.03.2016 15:15

Устанаўленне святарства і Эўхарыстыі, якія непарыўна звязаны паміж сабою, узгадваецца ў Вялікі чацвер, калі цэлебруецца Імша Хрызма. 24 сакавіка ў мінскай архікатэдры ў гэтай Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел і ўрачыста аднавілі святарскія абяцанні душпастыры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
«Езус зрабіў нас сваімі сябрамі і адначасова аддаў сябе ў нашыя рукі»: Імша Хрызма прайшла ў пінскай катэдры (+фота)
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.03.2016 14:51

У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, Імша Хрызма прайшла ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. У дзень, калі Касцёл дзякуе Хрысту за дар святарства, на гэтай Імшы сабраліся святары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі і шматлікія вернікі.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Цэзарыя Міха
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.03.2016 14:17
22 сакавіка на 90-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Ян Міх — бацька кс. Цэзарыя Міха, афіцыяла Біскупскага суда ў Гродне і пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі.
 
<< Першая < Папярэдняя 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 Наступная > Апошняя >>

Старонка 113 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.