«Уваскрасенне — гэта перамога прабачэння і любові над злом і нянавісцю. Хрыстус прыносіць нам плёны сваёй крыжовай смерці і ўваскрасення — супакой сэрца, прымірэнне з Богам і паўнату жыцця», — адзначае біскуп Пінскі.
Пра гэта распавёў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве Беларускай АЭС.
Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска ў дні пакутаў Хрыстовых і на Пасху Гасподнюю.
«Любоў Божая, якая праявілася ў тым, што Ён не пашкадаваў свайго Сына для збаўлення людзей, дазваляе чалавеку паверыць у прысутнасць любові ў свеце, паверыць у яе магутнасць», – піша Апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек.
23 сакавіка ля касцёла Найсвяцейшай Tройцы (св. Роха) у Мінску прайшоў інсцэніраваны Крыжовы шлях. Пакутнае набажэнства было праведзена ў інтэнцыі ўсіх загінулых і пацярпелых падчас нядаўніх тэрактаў у Бруселі.
21-23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Сёлета іх праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Ноччу з Вялікага аўторка на сераду ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбылася акцыя «Ноч канфесіяналаў». Дзякуючы ёй многія вернікі змаглі прыступіць да сакрамэнту паяднання перад святам Вялікадня.
23 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі.
20 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся трохдзённыя рэкалекцыі для міністрантаў, якія ў гэтым годзе правёў прэфект семінарыі кс. Андрэй Лішко. Каля 60 юнакоў сустрэліся на супольнай малітве, каб разважаць над тэмай «Устану і пайду да майго Айца» (Лк 15, 18).
Вольга Драбата і Ганна Тарас з мінскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно ўжо вызначыліся з тым, як правядуць лета. У складзе парафіяльнай моладзі, якой апякуюцца айцы аблаты, дзяўчаты збіраюцца ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі.
«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» — гэта дэвіз міжнароднага фестываля творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця», які 21 сакавіка прайшоў у Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача.
Сусветныя дні моладзі (СДМ), якія пройдуць у Кракаве з 25 па 31 ліпеня, стануць 31-мі па ліку. На прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску 22 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў СДМ прыме ўдзел каля трох тысяч беларусаў.
Пачатак працы беларускай рэдакцыі каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя», які быў запланаваны на красавік 2016 года, пакуль адкладзены на нявызначаны час.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра сустрэчу Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, месца хрысціянства ў сучасным свеце, сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці.