Бясплатную паслугу дзённага дагляду пажылых людзей плануюць укараніць да канца 2016 года ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
«...Паслаў двух з вучняў сваіх, і кажучы ім: “Ідзіце ў горад; і сустрэне вас чалавек, які будзе несці збан вады. Ідзіце за ім (...) І ён пакажа вам вялікі верхні пакой, засланы і падрыхтаваны. Там прыгатуеце нам"» (Мк 14, 13-15).
Беларусь – адзіная краіна СНД і Еўропы, дзе да гэтага часу існуе смяротнае пакаранне. Чарговая канферэнцыя на гэтую тэму прайшла 10 сакавіка ў мінскім гатэлі «Renaissance». У канферэнцыі прыняў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
8 сакавіка група медыцынскіх работнікаў Лідскай ЦРБ і іншых службаў горада і раёна (у цэлым 56 чалавек) разам з капеланам кс. Юрыем Бяганскім здзейсніла ў Год Міласэрнасці пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільнюс.
«Касцёл выступае ў абарону кожнага чалавечага жыцця, як галоўнага прынцыпу гуманізму, які ў хрысціянстве дасягае сваёй найглыбейшай матывацыі», – адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім прывітальным слове на канферэнцыі.
Уладальнік архіва піша, што прадае больш за 60 аркушаў перапіскі «каталіцкага святара», не пазначаючы імя аўтара. Аднак на многіх дакументах бачны подпіс — «Баляслаў Заяц».
9 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24» выйшла перадача, у якой прынялі ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
5–6 сакавіка ў манаскім доме айцоў піяраў у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны добрай споведзі.
Дзень 8 сакавіка па-асабліваму ўзгадваецца ў касцёлах Беларусі. Гэта свецкае свята, але яно варта таго, каб у малітвах узгадаць прыгожую палову чалавецтва, тых, хто з’яўляецца сімвалам цеплыні, шчодрасці, крыніцай дабра, прыгажосці, любові.
Не першы год у Брэсце праходзіць аўтапрабег у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Гэтым разам у акцыі, якая прайшла 8 сакавіка, прынялі ўдзел два дзясяткі аўтамабіляў.
Колькасць культавых будынкаў у Мінску дасягае сёння лічбы ў 49 адзінак. У беларускай сталіцы вядзецца будаўніцтва 10 рыма-каталіцкіх і 23 праваслаўныя культавыя комплексы.
Пра гэта стала вядома пасля заканчэння кананічнай візітацыі ў салезіянскіх супольнасцях Беларусі, якія з 17 лютага па 5 сакавіка наведваў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
За два дні да Міжнароднага дня жанчын у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята ўсіх жанчын і дзяўчат.
З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Удзельніцы прыехалі з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэмай сталіся нашыя пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас.
У суседняй Польшчы існуе спецыяльны фонд св. Яна Паўла ІІ, які выдзяляе стыпендыі на вучобу студэнтам з розных куткоў былога Савецкага Саюза, у тым ліку і беларусам.