14 сакавіка на 94-м годзе жыцця адышла ў вечнасць маці ксяндза прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, пробашча парафіі Святога Юзафа ў Маладзечне, Вераніка Даўгіловіч-Навіцкая.
11-13 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў велiкапосныя рэкалекцыi ў касцёле Святога Духа ў Вільнюсе. У гэтай парафіі сённяшні іерарх у канцы 1980-х гадоў служыў вікарыем.
Цёплая і цікавая сустрэча адбылася ў вёсцы Галавічполле, куды ў дзіцячы дом-інтэрнат у чарговы раз завіталі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У доме-інтэрнаце іх з нецярплівасцю чакалі дзеці-інваліды.
12 сакавіка ў араторыі св. Яна Боско прайшла сустрэча руху факаляраў і іх сяброў, каб узгадаць заснавальніцу руху К’яру Любіч. Задоўга да Другога Ватыканскага Сабору К’яра Любіч разам з невялікім колам адзінадумцаў заклікала біскупаў, святароў і свецкіх стварыць братэрства ўсіх людзей, жыць «у свеце, але не са свету», ставіць іншага чалавека на першае месца.
«Тады адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў і сказаў: “Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго?” Яны ж вызначылі яму трыццаць срэбранікаў. І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго» (Мц 26, 14-16).
Пра гэта стала вядома ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Сустрэча прайшла 11 сакавіка.
14 сакавіка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост. Сёлета ён працягнецца да 30 красавіка.
Спеў Юліі Шэдзько суправаджае літургію ў многіх касцёлах Мінска. Пра спеў у яе жыцці — у інтэрв’ю часопіса «Дыялог».
Сёлета прыпадае трэцяя гадавіна з моманту абрання Папам Рымскім аргенцінскага кардынала Хорхе Марыо Берголіо. Тры гады пантыфікату — час хоць і кароткі, але ў выпадку з Папам Францішкам дастаткова прадуктыўны. За тры гады быў праведзены шэраг рэформ і змен як у вялікім, так і ў малым. Прыгадаем некаторыя факты з пантыфікату Папы.
План працы і асноўныя накірункі дзейнасці Салезіянскай сям’і ў Беларусі на наступныя тры гады былі распрацаваны на сустрэчы прадстаўнікоў усіх яе галін 8 сакавіка ў Смаргоні.
Андрусь Кім разам са сваімі сябрамі-аднадумцамі з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам праекта па агучцы добрых хрысціянскіх фільмаў на беларускую мову. Нядаўна адбылася прэзентацыя беларускамоўнай версіі фільма пра святога Яна Паўла ІІ. Пра гэты праект і яго ініцыятара, вядомага сярод моладзі і не толькі, чытайце ў інтэрв’ю.
Інтэграцыйны выезд хлопцаў з літургічнай службы алтара парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне і дзяўчат з парафіяльнага моладзевага хору Calasanz прайшлі 7-8 сакавіка.
Сын беларускіх сялян, дзякуючы якому Святы Пасад зразумеў і прызнаў Беларусь як асобную нацыю са сваімі патрэбамі і памкненнямі, — айцец Леў Гарошка.