7 сакавіка падчас вечаровай святой Імшы ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў аднаму навучэнцу ІІІ курса паслугу лектарату і тром навучэнцам IV курса – паслугу акалітату.
У Беларусі ордэнам Маці ў бягучым годзе ўзнагароджана 87 жанчын, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей.
«І было ўжо каля шостай гадзіны, і цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай. Сонца зацьмілася, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне» (Лк 23, 44-45).
Што яднае ўсіх жанчын, якім выпала прайсці шлях зямнога жыцця і якія яшчэ знаходзяцца ў дарозе — жанчын ХХІ стагоддзя? Адзіны вобраз, адзінае падабенства да Творцы і Яго прыгажосці.
Чарговым пунктам праграмы візітацыі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага сталі парафіі Св. Францішка Асізскага і cв. Андрэя і Багдана Леапольда Мандзіча ў Мінску. Яе вернікаў і святароў біскуп наведаў 6 сакавіка.
Бібліятэка Ягелонскага ўніверсітэта выклала ў сеціва сканы часопіса для святароў «Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie».
6 сакавіка, у IV нядзелю Вялікага посту, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Сяльцы, Сігневічах, Белаазёрску і Бярозе (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), дзе сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на нядзельную святую Імшу.
З 5 на 6 сакавіка ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбылося велікапоснае чуванне моладзі і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту «24 гадзіны для Пана», прапанаваная Папам Францішкам у Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці.
Практыкаваць, аднаўляць, вызнаваць сваю веру нанова дзень за днём пакліканы кожны хрысціянін. Так, рыхтуючы сэрцы да Вялікадня, які набліжаецца, перажылі велікапосныя рэкалекцыі навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
Том рэдкай Бібліі ХIХ стагоддзя прадстаўлены ў гомельскай святыні Прэабражэння Гасподня на выстаўцы, прысвечанай Дню праваслаўнай кнігі ў Гомелі.
6 сакавіка ў межах вiзiту ва Украiну Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў галоўную святую Iмшу ў касцёле св. Аляксандра ў Кiеве.
4 сакавіка ў парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), у якой служаць піяры, адбылося чарговае набажэнства Крыжовага шляху з удзелам дзяцей, моладзі і іх бацькоў. На гэты раз малітву падрыхтавалі і правялі прадстаўнікі бацькаў і мужоў.
Як высветлілася ў ходзе рэстаўрацыйных работ, якія праводзяцца на аб’екце сусветнай спадчыны — нясвіжскім касцёле Божага Цела, знакаміты помнік архітэктуры часу барока ўпрыгожвалі маштабныя фрэскавыя роспісы, якімі была пакрыта амаль уся паверхня фасадаў.
Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла ў ноч з 5 на 6 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тэмай сёлетняга велікапоснага чування быў выбраны ўрывак з Бібліі «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).
У межах падрыхтоўкі да 100-гадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, а таксама з нагоды Года Божай Міласэрнасці 5 сакавіка, у першую суботу месяца, у час Вялікага посту адбылася чарговая аўтобусная пілігрымка з Мінска ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай.