Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


У будслаўскім санктуарыі прайшла сустрэча супольнасці «Хатні Касцёл»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.05.2014 01:38
Сустрэча супольнасці “Хатні Касцёл” руху «Святло-Жыццё» 1 мая прайшла ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. У сустрэчы, якая ўжо стала традыцыйнай, прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Магілёва і Маладзечна. Разам з удзельнікамі на сустрэчу прыехаў таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкi.
 
70-годдзе смерці святара-паэта Ільдэфонса Бобіча адзначылі ў Іўі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2014 15:38

30 красавіка ў парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла адзначылі 70-ую гадавіну смерці былога пробашча парафіі кс. Ільдэфонса Бобіча, які быў пробашчам парафіі ў Іўі і Вішнеўскім дэканам ў 1930-1944 гадах.

 
Школьныя выпускнікі са Шчучына маліліся ў санктуарыі Маці Божай у Будславе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2014 15:01
З 30 красавіка па 1 мая адбылася пілігрымка выпускнікоў гэтага года са Шчучына ў Нацыянальны Санктуарый у Будславе. Мэтай паездкі стала малітва моладзі ў інтэнцыі добрай здачы экзаменаў, а таксама выбару добрага жыццёвага шляху.
 
Генеральны настаяцель хрыстусоўцаў наведаў Беларусь
Беларусь
02.05.2014 12:38

З 27 красавіка па 1 мая ў Беларусі знаходзіўся з візітам Генеральны настаяцель Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў кс. Рышард Главацкі. Святар з’яўляецца Генеральным настаяцелем супольнасці адзін год, яго візіт у Беларусь адбыўся ўпершыню.

 
Адбылася Імша ў гадавіну кансэкрацыі пінскага катэдральнага касцёла
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.05.2014 19:01

1 мая ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася ўрачыстая Імша ў гадавіну яго кансэкрацыі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка: беларускім сем’ям не хапае малітвы
Іерархі
01.05.2014 18:44

Восенню 2014 г. у Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў, прысвечаны праблемам сям’і, на якім будзе прысутнічаць і прадстаўнік епіскапату Беларусі, яго старшыня біскуп Аляксандр Кашкевіч. Актыўная падрыхтоўка да Сінода ідзе ўвесь год – мясцовым Касцёлам трэба вызначыць стан сучаснай сям’і, выклікі, з якімі яна сутыкаецца, і шляхі пераадолення праблем, у тым ліку патэнцыял Касцёла, які можа дапамагчы ў іх вырашэнні. Пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі існуе Рада па справах сям’і, прадстаўнікі з кожнай дыяцэзіі сустракаюцца некалькі разоў у год.

 
Май — месяц Марыі. Маёвыя набажэнствы
Каляндар
01.05.2014 10:57

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы маюць вельмі багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца мая, каб спяваць песні ў гонар Марыі. Упершыню май быў названы месяцам Марыі ў 1549 г. у Германіі ў кнізе «Май духоўны». У 1814 г. Папа Пій VII выдаў булу, у якой адобрыў практыкаванне маёвых набажэнстваў.

 
Біскуп Алег Буткевіч: “Убогі, Касцёл або чалавек, - які найперш разлічвае на Божую дапамогу і ўмее карыстацца матэрыяльнымі сродкамі”
Інтэрв'ю
29.04.2014 15:50

Словы Папы Францішка пра “Касцёл бедны і для бедных” вынікаюць “з Нагорнага казання Езуса, дзе Ён кажа пра тое, што благаслаўлёныя ўбогія, бо ім належыць Валадарства Нябеснае”; такім чынам “Папа хоча звярнуць увагу ў наш час на тое, што Касцёл не павінен страціць сваёй місіі – весці чалавека да Божага Валадарства”, адзначае біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Па словах іерарха, “убогасць – гэта стан Касцёла, які не канцэнтруецца ў першую чаргу на матэрыяльным баку жыцця, але ўмела карыстаецца тым, што дае Бог чалавеку ў гэтым свеце”.

 
Пілігрымы з Беларусі пра сваё перажыванне падзеі кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна XXIII
Беларусь
29.04.2014 15:35

На кананізацыю Яна Паўла ІІ і Яна XXIII y Рым прыехалі некалькі соцень пілігрымаў з Беларусі. Яны падзяліліся думкамі і пачуццямі з нагоды гэтай падзеі.

 
Вернікі з Селіванаўцаў ушанавалі святога Войцеха
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.04.2014 12:38

28 красавіка вернікі парафіі Перамянення Пана ў Селіванаўцах сабраліся ў святыні, каб ушанаваць свайго апекуна св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Святы Войцех ужо здаўна ў пашане ў гэтай парафіі, яго абраз знаходзіцца ў бакавым алтары.

 
У катэдральным касцёле Гродна змешчаны парэшткі св. Яна Паўла ІІ і ўсталявана яго скульптура
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.04.2014 11:36

27 красавіка, у дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ, у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прывезлі парэшткі святога, а ў суботу вечарам усталявалі яго скульптуру. Некалькі кропель крыві Папы на тканіне даставілі з Кракава ў рэліквіярыі, які па форме нагадвае сонца.

 
Адбыўся з’езд міністрантаў салезіянскіх парафій
Беларусь
29.04.2014 11:18

26 – 27 красавіка адбыўся чарговы з’езд міністрантаў, якія служаць пры салезіянскіх парафіях. У сустрэчы прымалі ўдзел міністранты з Дзятлава, Варнянаў, Смаргоні і Мінска.

 
Пленэр памяці св. Яна Паўла ІІ у мінскім батанічным садзе: некалькі слоў для Цябе
Беларусь
29.04.2014 11:17

27 красавіка ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску ладзіўся мастацкі пленэр, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. У ім прынялі ўдзел як запрошаныя госці, так і выпадковыя наведвальнікі сада, якіх зацікавіла мерапрыемства.

 
Супольнасць у Іўі дзякавала за кананізацыю Яна Паўла ІІ
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.04.2014 10:44

27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дзякавала Богу за дар Папы Яна Паўла ІІ, які быў кананізаваны ў Рыме ў гэты дзень.

 
«Лошыца 2014»: фестываль-прысвячэнне Яну Паўлу ІІ прайшоў у Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.04.2014 00:55

У мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы адбыўся VІІІ дзіцяча-моладзевы фестываль мастацкай творчасці «Лошыца 2014». Імпрэза прайшла 27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці і была прысвечана ўрачыстасці далучэння да ліку святых Яна Паўла ІІ.

 
<< Першая < Папярэдняя 321 322 323 324 325 326 327 328 329 330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 323 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.