Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публіцыстычная старонка кс. Андрэя Рылкі
Кс. Андрэй Рылка, магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага універсітэта Яна Паўла ІІ, намеснік дырэктара і мадэратар навучання Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.


Адпачыць целам ці душою?
17.06.2009 19:20
Большасць хрысціянаў тэарэтычна згаджаецца з тым, што чалавек — гэта непадзельнае адзінства духоўнага і псіха-фізічнага жыцця. Але на практыцы тыя ж самыя людзі часта разглядаюць гэтыя сферы як цалкам незалежныя адна ад другой. Гэты парадокс асабліва заўважаецца ў выбары формы летняга адпачынку.
 
Хрысціянства: рэлігія ці мараль?
13.05.2009 18:56
Хрысціянства часта разглядаецца як нейкая сістэма маралі. Некаторыя людзі нават атаясамліваюць рэлігію з мараллю. Незразуменне адрозненасці гэтых дзвюх сфераў жыцця чалавека прыводзіць часта да драматычных наступстваў у хрысціянскім выхаванні дзяцей. 
 
Веру ў цела ўваскрашэнне
10.04.2009 18:35
Мы жывём у свеце вялікіх парадоксаў. І адным з найбольш кранаючых і інтымных парадоксаў чалавецтва з’яўляецца ягонае цела. З аднаго боку, у сучасным свеце можна заўважыць няведамы дагэтуль размах культу чалавечага цела. З другога ж боку — моцна праяўляецца пагарда да чалавечага цела, якое выкарыстоўваецца ў геданістычных і утылітарных мэтах як сродак дасягнення карысцяў і прыемнасцяў. 
 
Пакаяцца — але як? (заканчэнне)
14.03.2009 12:00
Многія вернікі лічаць, што пакаянне заканчваецца ў канфесіянале. На самой справе неабходна выканаць апошнюю ўмову: пастарацца выправіць памылкі. Завяршэнне пакаяння — гэта не пасіўнае самазадавальненне дасягнутым, але пазітыўнае і поўнае хрысціянскага аптымізму ўзрастанне ў добрым, каб у нашым жыцці не засталося месца, не запоўненага Богам.
 
Пакаяцца — але як? (працяг)
12.03.2009 22:00
Як даведацца, што Бог мне прабачыў? Ці дастаткова толькі ўнутранага меркавання аб прабачэнні? Ці ўсё ж неабходны «эксперт», які б сцвердзіў, што я не памыляюся, што маё пакаянне — гэта не самападман, што Бог сапраўды адпускае мне ўсе грахі і адорвае новым жыццём? Адказ на гэтыя пытанні прыводзіць хрысціяніна да споведзі.
 
Пакаяцца — але як? (працяг)
04.03.2009 21:26
Існуе нямала людзей, якія цудоўна адрозніваюць дабро і зло ў сваім жыцці, але пры гэтым лічаць зло неабходным элементам дасягнення поспеху. Нават веруючыя людзі часам мяркуюць, што пазбавіўшыся нейкага «салодкага» або «неабходнага» граху, ім давядзецца распачаць жыццё «слабака» і няўдачніка.
 
Пакаяцца — але як?
26.02.2009 16:04
Пра што думае католік, калі чуе слова «споведзь»? Часцей за ўсё перад вачыма паўстае вобраз канфесіянала і той таямніцы, якая адбываецца паміж Богам, святаром і грэшнікам. І далёка не ўсе задумваюцца над тым, што вызнанне грахоў — гэта зусім не дастатковая ўмова атрымання Божага прабачэння.
 
Дзень святога Валянціна: «за» і «супраць»
14.02.2009 19:00
Дзень святога Валянціна так імкліва і глыбока ўвайшоў у сучасную беларускую культуру, што не заўважыць яго проста немагчыма. Але што мы адзначаем у гэты дзень? Ці можна назваць хрысціянскім Дзень усіх закаханых?
 
Гараскоп ці малітоўнік?
14.01.2009 03:52
«Святочнае гаданне ў краязнаўчым музеі», «Паваражыць за 3820 рублёў!» — такімі і падобнымі загалоўкамі ў першыя калядныя дні некаторыя беларускія газеты прапагандавалі антыхрысціянскія звычаі варажбы і гадання. 
 
Асцярожна — «музыка для душы»!
15.12.2008 18:26
Адвэнт для многіх католікаў асацыіруецца з раратняй святой Імшой. Пры ззянні свечак на пачатку літургіі гучыць старажытны спеў-мальба, каб з нябёсаў, як раса, зышоў да нас Збавіцель («Rorate caeli desuper…» (Іс 45, 8)). Гэтыя «рараты» ў касцёлах не заўсёды спявае прафесійны і падрыхтаваны хор. Затое па-за касцёлам, з калонак якога-небудзь музычнага кіёска можна пачуць чаруючае выкананне тых жа «раратаў». Хто гэта спявае?
 
Быць самім сабой
20.11.2008 15:00
«Кім ты будзеш, калі вырасцеш?» — часта пытаюцца дарослыя ў малога дзіцяці. «Кім мне быць?» — пытаецца малады чалавек, заканчваючы школу. «Якім я павінен быць?» — пытаецца дарослы чалавек і хрысціянін. «Будзь сабой!» — гучыць часта адказ, які міжволі нараджае пытанне: а што значыць «быць сабой»?
 
Неаязычніцтва: нявінны фальклёр ці самагубства чалавека?
08.11.2008 22:45
Паводле Божага Аб’яўлення, Пан Бог па сваім вобразе і падабенстве стварыў чалавека. Адкідваючы гэтую праўду і тое, што з яе вынікае, бязбожнік пачынае ствараць свет і рэлігію па сваім вобразе і падабенстве.
 
Хэлоўін ці Урачыстасць Усіх Святых?
01.11.2008 00:35
Што такое Хэлоўін? Для адных —  гэта маргінальная з’ява ў беларускай культуры, не вартая ўвагі. Для іншых — гэта нагода «проста» забавіцца і пагуляць. Але ці добрая гэта нагода для забавы, і ў чым прымаюць удзел некаторыя хрысціяне, «святкуючы» Хэлоўін?
 
«Я не шукаю таго, што ваша, але вас саміх»
16.10.2008 04:35
«Чалавек — гэта першы шлях, якім павінен ісці Касцёл у выкананні сваёй місіі, гэта шлях, пракладзены самім Хрыстом, шлях, які нязменна вядзе праз Таямніцу Уцелаўлення і Адкуплення». Гэтыя словы з першай энцыклікі Яна Паўла ІІ «Redemptor hominis» (14) не губляюць сваёй актуальнасці сёння, калі Сусветны Касцёл адзначае 30-ю гадавіну ўзыходжання на Апостальскі Пасад Папы-славяніна.
 
Свабода — памылка Бога?
14.10.2008 13:51
Аднойчы мне давялося сустрэцца з цікавай сужэнскай парай. «Мы нібыта хрысціяне, — расказвалі ўжо немаладыя муж і жонка, — але ўсё роўна неяк у Бога не верым. Бо калі б Ён існаваў, то не дапусціў бы, каб людзі пакутавалі. Калі на свеце столькі зла, войнаў, насілля, міжволі ўзнікае пытанне: а дзе ж Бог? Чаму Ён усё гэта не спыніць? Калі б існаваў той хрысціянскі Бог-Любоў, то свет не быў бы такім...»
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 4
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.