Навучэнцы 6 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе праходзілі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні», якія з’яўляюцца традыцыйнымі ў гэтай навучальнай установе.
28 кастрычніка, у свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у мінскім архікатэдральным касцёле святую Iмшу ў дзень свайго нябеснага апекуна апостала Юды Тадэвуша.
27-28 кастрычніка ў курыі Пінскай дыяцэзіі адбылося 60-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе яе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні прыняў удзел i Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
28 кастрычніка адбыліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі, вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і 145-годдзя нараджэння першага біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага. Таксама духавенства і вернікі дыяцэзіі павіншавалі біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку з 35-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння.
Віншаванне ад імя Папы Францішка даслаў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін.
24-25 кастрычніка ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся восеньскія дні духоўных разважанняў для хлопцаў. Сустрэчу праводзіў а. Аляксандр Махнач SP.
Парафіянка мар'інагорскага касцёла св. Антонія распавядае пра сваю пілігрымку ў Гудагай.
27 кастрычніка асвячэннем новага касцёла святога Бэнэдыкта ў Пінску пачаліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі і духоўнай семінарыі i 145-й гадавіны нараджэння першага біскупа Пінскага Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.
Да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі прымеркавана выданне малітоўніка на беларускай мове пад назвай «Бог добры» – найбольшага па змесце і самага шматстаронкавага ў гісторыі Касцёла ў Беларусі. Памер малітоўніка – больш за 1000 старонак.
Моладзь Віцебскай дыяцэзіі на чуванні, 101-я гадавіна з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, завяршэнне Сіноду Біскупаў і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень.
26 кастрычніка, у 102-ю гадавіну смерці бл. Цэліны Бажэнцкай, вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку падчас святой Імшы ўшанавалі рэліквіі благаслаўлёнай.
26 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады Астраўца. Сустрэча прайшла ў будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) стала традыцыяй для дзяцей і моладзі ў кастрычніку кожны дзень маліцца Ружанец перад вячэрняй святой Імшой. Просьбы да Бога праз Найсвяцейшую Панну Марыю яны звярталі і ў кастрычніку гэтага года.
90 гадоў спаўняецца сёлета з моманту стварэння Пінскай дыяцэзіі. Яе межы, змяніўшы за гэты час свае абрысы, сёння ўключаюць у сябе тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Пра тое, як змянялася дыяцэзія і чым яна жыве цяпер — у спецыяльным інтэрв’ю Сatholic.by з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам.
Вясной гэтага года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь». Вернікі розных канфесій паступова далучаліся да малітвы, абіраючы свае малітоўныя 60 хвілін за Радзіму. Прапануем пазнаёміцца з тымі, хто далучыўся да гэтай ініцыятывы.