15 кастрычніка ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася ўрачыстасць з нагоды заканчэння юбілейнага года 500-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса.
Пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася 15 кастрычніка ў Мінску ў касцёле свв. Сымона і Алены.
Дзіцячы дом… Рознымі шляхамі трапляюць сюды ягоныя выхаванцы. Большасць з іх да таго, як з’явіцца ў дзіцячым доме, за плячыма маюць цэлы багаж болю, крыўдаў, душэўных, а то й фізічных ранаў, нанесеных блізкімі людзьмі. Самая вялікая рана — адчуванне сваёй непатрэбнасці для тых, хто яшчэ нядаўна быў блізкім.
Амаль у кожнай сям'і ёсць чалавек, хворы на алкагалізм або наркаманію. Ад гэтага пакутуюць больш за саміх залежных іх родныя і блізкія.
12-13 кастрычнiка працы Сiнода Бiскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, адбывалiся ў малых лiнгвiстычных групах. Сatholic.by звярнуўся да прадстаўнiка Беларусi на Сiнодзе Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай пракаментаваць працу малых груп i выступленнi рэлятараў.
«Урачы Гродна — за жыццё» пад такой назвай 14 кастрычніка стартавала акцыя ў Гродне ў падтрымку пачатага жыцця, і менавіта з такім тэкстам сацыяльнай рэкламы па гарадскіх вуліцах будзе ездзіць тралейбус, які асвяцілі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.
13 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай і св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне (Віцебская дыяцэзія) адбылася пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.
«Нада мною мама — верніца й дарадніца, шчырая, як сонца, чыстая, як раніца...» Р. Барадулін.
11 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для мам.
Да супольнай малітвы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве 10 кастрычніка далучыліся прадстаўнікі іншых канфесій мястэчка.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 72-ой гадавіне бітвы пад Ленінo, прайшлі 12 кастрычніка ў Горацкім раёне.
10 кастрычніка па благаслаўленні дэкана Маладзечанскага кс. Эдмунда Даўгіловіча і пробашча парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне а. Анатоля Ярошкі адбылася пілігрымка 106 чалавек з Маладзечна, Палачан і Беразінскага пад кіраўніцтвам кс. Сяргея Бараўнёва па Нарачанскім краі. Галоўнай інтэнцыяй пілігрымкі была малітва за Сінод Біскупаў на тэму сям’і, які адбываецца ў Рыме, і за сем’і, а цэнтральным пунктам стаў мядзельскі касцёл і Крыжовы шлях на мядзельскай Кальварыі.
11 кастрычніка ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылося прывітанне новага пробашча кс. Віталія Драздоўскага. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
10 кастрычніка адбылося адкрыццё новага навучальнага года 2015/2016 у «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску. Раніцай некалькі дзясяткаў навучэнцаў школы сабраліся ў капліцы «Caritas» у Ляскоўцы на святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
11 кастрычніка ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Ігара Мутрука.