У выдавецтве «Pro Christo» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага выйшла яго кніга «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» ў перакладзе на беларускую мову. У аснову кнігі леглі прамовы кс. Яна, агучаныя ім падчас набажэнстваў Крыжовага шляху на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго душпастырскай працы.
Кастрычнік – месяц асаблівы для вернікаў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечне. 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, да парафіяльнага святкавання далучыўся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які паходзіць з гэтай жа парафіі.
2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, гомельскія католікі традыцыйна правялі малебен каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы – на месцы, дзе карнікі НКУС здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх вернікаў. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.
Па даўняй традыцыі вернікі Мінска збіраюцца 2 лістапада на Кальварыйскіх могілках, каб у працэсіі і падчас святой Імшы маліцца за спачылых. Сёлета гэтыя набажэнствы ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З 26 па 30 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі восеньскія «канікулы з Богам» на тэму «Падарожжа з Марыяй па старонках Бібліі». Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём Панны Марыі,гулялі і разважалі над Радаснымі таямніцамі Ружанца.
1 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адзначылі ўрачыстасць Усіх Святых.
2 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.
31 кастрычніка ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыстаў Рамана Страшко і Аўгуста Калясінскага. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
90 гадоў Пінскай дыяцэзіі і новы касцёл у Пінску, беларуская падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве, сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі і іншыя падзеі з жыцця Касцёла за апошні тыдзень.
У кастрычніку ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага па ініцыятыве сясцёр служабнічак была арганізавана анімацыя святога Ружанца.
31 кастрычніка моладзь з Гродна, Мінска, Полацка і Магілёва правяла малітву Ружанца праз Skype. Гэта ўжо пяты па ліку Ружанец, які праводзіцца моладдзю з выкарыстаннем сучасных сродкаў сувязі.
З 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско прайшлі «канікулы з Богам» на тэму «Па старонках Бібліі».
Дзень, калі чалавечае сэрца суцішваецца ў затоеным маўчанні ўспаміну ўсіх памерлых, у Каталіцкім Касцёле прызначаны на 2 лістапада.
«Не змарнуем дадзены нам шанец дапамагчы нашым памерлым, каб яны як мага хутчэй убачылі Бога тварам у твар, і нам самім, каб мы жылі паводле Божага права, якое з’яўляецца гарантыяй вечнага шчасця», – сказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на вячэрняй Імшы ва ўрачыстасць Усіх Святых у мінскім архікатэдральным касцёле.
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.