Напэўна, многія бацькі, асабліва маладыя, задаюцца пытаннем: а ці
ўвогуле ёсць сэнс казаць дзецям пра святога Мікалая, каб пасля яны
расчараваліся ў яго неіснаванні? Псіхолагі сцвярджаюць, што
момант пераходу ад ілюзіі да рэальнасці прыходзіць абсалютна натуральна. А калі дзіця адкрые праўду, зможа
парадавацца, што яго бацькі настолькі цудоўныя, што нават увайшлі ў
ролю святога Мікалая.