Сённяшні час — гэта час высокаразвітых сродкаў камунікацыі. Сённяшні дзень дае шматлікія магчымасці для камунікацыі паміж людзьмі. Кіламетры ўжо не ствараюць вялікай перашкоды, бо амаль з любога месца на Зямлі можна выйсці на кантакт.
Жаданне ацэньваць можна параўнаць нават з жаданнем наталіць смагу. Новы фільм у кінатэатры, гаджэт у суседа, сукенка ў сяброўкі або новая дзяўчына ў сябра — мы ацэньваем усё. І сама па сабе ацэнка не з’яўляецца чымсьці дрэнным, пакуль не прыводзіць да асуджэння і пляткарства.
Так бывае, што пасля размовы ці ўдзелу ў нейкай супольнай дыскусіі застаецца пэўны асадак. Хоць і была добрая тэма, шчырыя і праўдзівыя выказванні меркаванняў, але дзесьці ўсё ж праскочылі нейкія адна-дзве рэплікі, і застаўся гэты дыскамфорт.
13 снежня ў краіне, дзе зусім нядаўна была ўручана першая ў гісторыі Беларусі Нобелеўская прэмія пісьменніцы Святлане Алексіевіч, адзначаецца дзень святой Луцыі.
Папа Францішак 13 сакавіка 2015 г. абвясціў Надзвычайны Святы Год Міласэрнасці. Ён пачаўся адкрыццём Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня, і завершыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
Аб тым, як паказана дзейнасць Касцёла ў падручніках, распавёў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістфака Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Станicлаў Чаропка.
Падрыхтоўка да Божага Нараджэння – такое значэнне Адвэнт мае для вялікай колькасці вернікаў. Яны разумеюць, што паставіць дома ёлку ці набыць падарункі – гэта яшчэ далека не ўсё, бо ўсё гэта знешняе і амаль не ўплывае на нашае духоўнае жыццё.
Дзве запар пятніцы 13-га перажылі мы ў 2015 годзе: у лютым і ў сакавіку. Таксама ў лістападзе 13-я лічба выпадае на пятніцу. Забабонныя людзі асцерагаюцца бяды ў гэты дзень, але Касцёл у каторы раз заклікае не верыць у забабоны. Нават калі ўзяць у прыклад 13 лютага і 13 сакавіка — мінулыя «страшныя дні» — архівы навін за гэтую дату не выдаюць ніякіх надзвычайных здарэнняў.
Хрысціянскае мастацтва было сімвалічным першапачаткова. У жорсткія часы ганенняў маўклівасць сімвала рабіла мастацтва таемным скарбам. Нярэдка першыя хрысціяне даведваліся адзін пра аднаго па таемных знаках. Таямніца сімвала з'яўляецца адначасова змаўчаннем і раскрыццём яго глыбокага сэнсу, нябачнага для недасведчаных, які адкрываецца толькі верным.
Ці даводзілася вам сустракаць у святыні людзей, якія вельмі агрэсіўна і з вялікім імпэтам «павучалі» іншых, як патрэбна сябе там паводзіць, дзе стаяць, як сядзець, калі «капялюш здымаць»? Часам здараецца так, што «вера» для чалавека набывае самыя вялікія маштабы і ператвараецца ў фанатызм.
Сваёй сястрой назваў смерць святы Францішак з Асізі. Нялёгкія словы. Няпростыя. Многім з нас так цяжка з імі згадзіцца, прыняць... Многія з нас успрымаюць смерць зусім не як сястру, а як непрымірымага, ненавіснага ворага. Як жа спасцігнуць мудрасць святога Францішка?
Смерць... Яна можа сустрэць мяне праз гадзіну, а можа праз некалькі дзесяцігоддзяў. Яна завяршыць маё доўгае, напоўненае болем і цярпеннямі жыццё альбо прыйдзе зусім неспадзявана ў той самы час, калі і мне, і іншым людзям будзе здавацца, што я змог бы зрабіць яшчэ вельмі і вельмі шмат.
Іераманах Фоцій стаў удзельнікам чацвёртага сезона шоў “Голас” у Расіі, манах рэдэмптарыст Дам’ян Монтэс трапіў у іспанскі варыянт аднайменнай праграмы, а святар Роберт Галеа атрымаў чатыры “так” на аўстралійскім шоў „X-factor“. Як ставіцца да новай тэндэнцыі, у якой духоўныя асобы ўсё часцей прымаюць удзел у свецкіх тэлевізійных шоў?
Тэма насілля — адна з самых непапулярных у нашым грамадстве. Зразумела, ніхто не сцвярджае, што такіх фактаў не існуе, але «бывае гэта надзвычай рэдка» і «наогул не ў нашым коле». Ды, вядома ж, «не ў хрысціянскіх сем’ях». Мы не любім гаварыць і нават думаць пра гэта, але ці вынікае адсюль, што не існуе самой з’явы насілля?
Усё пачалося з таго, што я ўбачыла ў сваёй знаёмай чырвоную нітку на левым запясці рукі. Стала распытваць, але адказу так і не атрымала. Што значыць гэты сімвал і якое дачыненне ён мае да хрысціянства?