«Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў» (Ян 15, 16), — такімі словамі звяртаўся Езус Хрыстус да сваіх вучняў, а сёння Бог прамаўляе гэтыя ж самыя словы да кожнага з нас.
ХХІІ штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка вырушыла 12 ліпеня з Віцебска. Пілігрымам і ўсім астатнім айцец Андрэй Крот прапануе разважанні пра еднасць Царквы (Касцёла).
Ксёндз Вацлаў Пянткоўскі — адзін з тых святароў нашай Бацькаўшчыны, якія захоўвалі веру, нягледзячы на пераслед і выпрабаванні. Менавіта ён арганізаваў падпольную семінарыю, у якой вучыліся біскупы Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец. Цікавыя факты з біяграфіі святара ў 25-ю гадавіну яго смерці.
Завяршыліся юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе, куды крочылі пілігрымы з розных мясцін Беларусі, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю і з вялікім даверам узнесці свае малітвы: падзякі і просьбы да Бога Айца Усемагутнага праз Яе заступніцтва. І сёння час, каб паразважаць над цнотамі Божай Маці, нашай апякункі, у якой мы шукаем падтрымкі і паратунку.
Калі я апошні раз дзякаваў Богу? Калі праслаўляў Яго? Гэтыя пытанні павінен задаць сабе сёння кожны, а асабліва веруючы практыкуючы хрысціянін.
Сёння, калі паўсюдна ўзнікаюць канфлікты, войны, розныя непаразуменні паміж народамі, а таксама спрэчкі ў працоўных калектывах, у сем’ях альбо паміж сябрамі нават з-за якіх-небудзь дробязяў, чалавек імкнецца шукаць для сябе крыніцу задавальнення, суцяшэння і супакою для сваёй душы.
Слова «пілігрымка» знаёмае бадай што кожнаму католіку, таму што адразу асацыюецца з доўгім падарожжам, напоўненым малітвамі, спевамі і... мазалямі. Традыцыя пілігрымавання ў свеце вельмі распаўсюджана і мае багатую гісторыю.
Так званыя «color-фэсты», або «Фестывалі фарбаў Холі», апошнім часам сталі даволі папулярнымі ў Беларусі. Падчас іх праводзяцца выступленні розных музычных гуртоў, конкурсы, а моладзь і дарослыя абсыпаюцца спецыяльнымі фарбамі розных колераў. А ці можа католік наведваць такія фэсты?
Любоў, толькі любоў, любоў, якая не мінае, а трывае праз вякі, — толькі такая любоў здольная змяняць свет. Любоў, якою палымнее Божае Сэрца, чыніць цуды ў душах людзей. Любоў знішчае страх, неспакой і нават роспач. Любоў і міласэрнасць – адзінае цэлае, таму што немагчыма рабіць учынкі міласэрнасці, не маючы ў сэрцы любові да Бога і бліжняга.
Сёння асаблівы дзень. Такі, якога ніколі больш не будзе ў тваім жыцці. Дзень, калі ты можаш зрабіць дабро або не зрабіць яго. Дзень, калі ты можаш развівацца або не развівацца. Дзень, калі ты можаш любіць або не любіць… Дзень, якім ты можаш праслаўляць Бога. Мы сабралі топ 10 прычын праслаўляць Бога кожны дзень.
Гэты чалавек заснаваў беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё і пераклаў на беларускую мову раман Генрыка Сянкевіча «Quo vadis?», ён быў прыхільнікам беларусізацыі касцёльнага жыцця. Каталіцкі святар Пётр Татарыновіч скончыў свой жыццёвы шлях у Рыме ў рангу прэлата і доктара тэалогіі. А пачыналася ўсё ў простай беларускай вёсцы...
Пакора і цярплівасць – найважнейшыя цноты хрысціянскай дасканаласці. Святы апостал Павел у Пасланні да Каласянаў заклікае: «Апраніцеся ж як выбранцы Божыя, святыя і ўмілаваныя, у шчырую міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплівасць...» (Клс 3, 12).
Людзі, якія маюць сябра, сабаку або ката, ведаюць, што такое любоў і адрозніваюць любоў ад міласэрнасці, а тым болей ад злосці…
Досвед сустрэчы з Езусам у Эўхарыстыі ў кожнага свой і, відавочна, ён унікальны і непаўторны. І, перажыўшы радасць і захапленне ад сустрэчы з Ім аднойчы, хочацца гэту непаўторнасць паўтараць і перажываць нанова... Пра Езуса Эўхарыстычнага ў сваім жыцці распавядае моладзь.
Жывы Езус прыходзіць на алтар у постацях хлеба і віна, якія перамяняюцца ў праўдзівае Цела і праўдзівую Кроў Хрыста-Збаўцы, калі святар моліцца над дарамі ў час святой Імшы.