Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Усяго патроху


Разважанні пра манаства, або чаму кансэкраванае жыццё — дар Бога
05.02.2016 00:00

Дзень 4 лютага 2016 года ў Беларусі для ўсіх католікаў стаў днём удзячнасці за прыгожы дар манаскага жыцця. Ён таксама дае надзею, што заўсёды ў нашай краіне будуць такія асобы, якія пачуюць запрашэнне Бога і так, як Марыя, скажуць Яму сваё FIAT, гэта значыць «так» — я пайду за Табой.

 
Абагаўленне вогненнай малпы
04.02.2016 00:00

На працоўным месцы начальнікаў часам можна ўбачыць фігурку савы, якая сімвалізуе мудрасць і разважлівасць. Статуэткі буслоў з немаўлятамі нярэдка красуюцца ў спальных пакоях цяжарных жанчын або тых, хто моцна хоча мець дзяцей. Ды што тут далёка хадзіць, з пачаткам новага года ў дамах многіх з нас пасялілася вогненная малпа. Давайце ж разбярэмся, якую пагрозу для хрысціяніна нясуць фігуркі жывёл.

 
Ці можна глядзець на Гостыю?
02.02.2016 00:00

Часта сярод католікаў узнікае пытанне: як правільна вернікам перажываць момант кансэкрацыі падчас святой Імшы? Ці абавязкова глядзець на Гостыю і келіх, якія ўздымае святар? Многія ў гэты час чамусьці апускаюць галовы. На гэтае пытанне адказвае кс. Андрэй Рылка.

 
Сем прычынаў, па якіх я неахвотна слухаю казанні
31.01.2016 00:00

Казанне — адна з найважнейшых частак святой Імшы. Гэта час для непасрэднага кантакту святара з вернікамі, якія прыйшлі ў святыню, для даступнага і простага тлумачэння складаных, часам незразумелых месцаў Святога Пісання, для пастырскага настаўлення ў актуальных, балючых праблемах грамадскага, сямейнага і духоўнага жыцця.

 
Каталіцкі Касцёл і СМІ. Дарагое яечка да Вялікадня
23.01.2016 12:31

Прысутнасць Касцёла ў беларускіх СМІ — хрысціянскае сведчанне ці клаўнада? Цэнзура — залішні інфармацыйны фільтр або інструмент для абароны? Гэтыя і іншыя пытанні закранае кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня.

 
Чалавеку патрэбны чалавек!
21.01.2016 00:00

Хіба самай жудаснай стратай для чалавека з’яўляецца страта сэнсу. Калі ўсё тое, чым ён жыў, што будаваў, аддаючы ўсе свае сілы, патэнцыял, тое, што было найважнейшым, цэнтральным, сэнсам, руйнуецца — чалавек ламаецца.

 
Навяртанне
17.01.2016 00:00

Што такое навяртанне? Напэўна, гэта калі ты адышоў ад чагосьці, а потым, зразумеўшы яго сапраўдную вартасць і патрэбу, зноў вяртаешся да гэтага. Калі казаць пра навяртанне хрысціяніна, то гэтае навяртанне адбываецца штодня.

 
Навошта патрэбна пастырскае наведванне?
10.01.2016 00:10

Калі святар пачынае хадзіць па Калядзе, да яго прыходу рыхтуецца ўся сям’я. Жанчыны спяшаюцца падрыхтаваць стол, накрыты абрусам, мужчыны наліваюць у місачку асвячаную ваду, кладуць крапіла, дзеці ставяць свечкі. А навошта ўся гэтая мітусня?

 
Варта планаваць!
08.01.2016 00:00

Свабода і адказнасць — гэта не супрацьлеглыя паняцці. Сапраўды, можа падавацца, што ёсць інакш, што свабода – гэта ніякіх абавязкаў, рабі што хочаш і як хочаш. Але гэта немагчыма. Бо насамрэч абавязкі, а менавіта тое, як ты іх выконваеш і як да іх ставішся, сведчыць аб тым, наколькі ты свабодны чалавек.

 
Для чаго пісаць на дзвярах C+M+B?
06.01.2016 00:00

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. У гэты дзень шматлікія вернікі ў святынях часта прыносяць з сабой крэйду. Кажуць нават, што калі ў гэты дзень не пайсці ў касцёл, то ўсе суседзі і людзі вакол вельмі хутка гэта заўважаць, бо тады на нашых дзвярах не з’явіцца новы надпіс.

 
Святы Губерт, апякун Гродна: эпоха, жыццё, шанаванне
04.01.2016 00:00

Вось ужо некалькі стагоддзяў святога Губерта, біскупа бельгійскага горада Льежа, гродзенцы шануюць як нябеснага заступніка свайго горада. Сімвал святога — алень з крыжам на рагах — упрыгожвае герб горада з 1540 года.

 
Падзеі, якія чакаюцца ў Каталіцкім Касцёле ў 2016 г.
02.01.2016 00:00

Юбілейны Год Міласэрнасці, Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, Эўхарыстычны кангрэс Божай міласэрнасці — адны з найважнейшых падзей, якія адбудуцца ў 2016 годзе ў Паўсюдным Касцёле і Касцёле ў Беларусі.

 
Шчырасць і з Новым годам!
31.12.2015 00:00

Адной з адметных рыс дзяцей з’яўляецца шчырасць. Гэта нярэдка становіцца прычынай здзіўлення, смеху і жартаў. Дарослыя звычайна прыгадваюць гэтыя сітуацыі з усмешкай на вуснах.

 
Заўсёды ў чаканні
27.12.2015 00:00

Калі праходзіць тое, да чаго чалавек актыўна рыхтаваўся і чаго доўга чакаў, то можа наступіць расчараванне. Так бывае са святамі: Адвэнт больш працяглы, чым перыяд Божага Нараджэння, і сумна, што святы скончацца. 

 
Прыпынак «Бліжні»
25.12.2015 00:00

Кожны з нас з нецярплівасцю чакае святаў Божага Нараджэння. Святочны стол, прыгожа ўбраная ёлка, падарункі… Шчыра кажучы, падрыхтоўка да святаў – гэта адзін з тых момантаў, якіх кожны, хутчэй за ўсё, хацеў бы пазбегнуць. 

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 17
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.