Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публіцыстычны раздзел



Памятай і святкуй
Жыць з Богам. Старонка с. Нунэ Цітаян
22.05.2015 17:25

Для нас, хрысціян, нядзеля – дзень сапраўднай перамогі, які не “порохом пропах”, але крывёю нашага Бога і Збаўцы – Езуса Хрыста. Шмат перамог здабыло чалавецтва на працягу сваёй шматгадовай гісторыі, але перамога Хрыста асаблівая, плёны яе невычэрпныя і вечныя. Яна незвычайная, таму што атрымана не над іншым чалавекам або народам, а над калектыўным і індывідуальным злом.

 
Спяшайцеся!
Усяго патроху
22.05.2015 15:23

Вельмі часта ў сваім жыцці мы спяшаемся і, на жаль, спяшаемся дарэмна. Мы стараемся паспець штосьці зрабіць, кудысьці трапіць, штосьці атрымаць, але нават самі не заўсёды разумеем, навошта нам гэта трэба. Дасягнуўшы жаданага, мы ўсё роўна не адчуваем сябе шчаслівымі. Можа, мы проста не туды спяшаемся, можа, робім тое, што ўвогуле не варта рабіць? Здаецца, ведаю, як знайсці адказ на гэтае пытанне.

 
Пяць месцаў, дзе можна знайсці Бога
Пераклады
21.05.2015 14:34

Многія з нас думаюць, што адзінае месца, дзе можна знайсці Бога, — гэта касцёл. І многія трапляюць у такую хітрую пастку. Але калі мы не стараемся шукаць Бога ва ўсім і ўсюды, то можам упусціць вялікія магчымасці для дапамогі, выратавання, аздараўлення і духоўнага росту. Вось пяць месцаў, дзе вас чакае Бог.

 
Споведзь альбо допыт
Пераклады
16.05.2015 16:14

Як мы пераважна спавядаемся? Найчасцей прыгадваем розныя парушэнні Дэкалога, касцёльных запаведзяў, наказаў святароў, звернутых да нашага сумлення... Калі мы ўсё гэта не выконваем, тады адчуваем, што нешта ў нас не ў парадку. Мы лічым, колькі разоў зрабілі штосьці кепскае, а потым называем усё гэта ў час сакрамэнту пакаяння. Безумоўна, і гэткая споведзь нам залічыцца, але не да канца яна добрая. Чаму? Таму, што мы ўспрымаем у ёй Пана Бога як суддзю, а споведзь – як судовы працэс альбо допыт, у час якога мы найдакладней павінны назваць усе нашы грахі. Але Бог і так іх ведае, таму мы не маем ніякага шанцу схаваць іх ад Яго.

 
Шчаслівае сужэнства. Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?
Рубрыка Ватыканскага радыё
15.05.2015 11:23

Падчас нашай сённяшняй сустрэчы прапаную пахіліцца над такой важнай тэмай, як роля хросных бацькоў у жыцці дзіцяці. Часта сем’і не да канца асэнсоўваюць мэту існавання хросных і іх непасрэдныя функцыі і таму несвядома пакідаюць уласных дзяцей без належнай падтрымкі, важнай для духоўнага росту.

 
Сутнасць і значэнне Фацімскага паслання
Усяго патроху
13.05.2015 08:23

Сутнасць Фацімскага паслання заключаецца не ў таямніцы і не ў іншых знешніх знаках. Яго мэта — гэта навяртанне, пакаянне, малітва і давер Богу.

 
Хрысціянін і права. Біскупы
Рубрыка Ватыканскага радыё
12.05.2015 22:32

Мы пачынаем нашыя разважанні аб біскупах — аб тых, хто з Божага ўстанаўлення з’яўляюцца наступнікамі Апосталаў праз дадзенага ім Святога Духа. Яны з’яўляюцца пастырамі Касцёла, настаўнікамі дактрыны, святарамі святога культу і тымі, хто выконвае паслугу кіравання. Менавіта праз біскупскае пасвячэнне — найвышэйшую ступень сакрамэнту пасвячэння — і адзінства з Рымскім Біскупам і Калегіяй Біскупаў кожны біскуп становіцца членам гэтай Калегіі Біскупаў.

 
Хрысціянін і права. Кардыналы (ІІ)
Рубрыка Ватыканскага радыё
12.05.2015 13:08

Сёння мы працягваем гаворку аб кардыналах Святога Рымскага Касцёла. Раней мы паразважалі аб розных ступенях кардынальскай годнасці, аб тым, хто можа стаць кардыналам.

 
Зазірнуць у раны Езуса
Пераклады
09.05.2015 12:50

Як нам, пазбаўленым усялякіх забабонаў, адукаваным сучасным людзям паверыць ва ўваскрасенне Хрыста? Як там на самай справе было з пустою грабніцаю? Як нам канкрэтна ўявіць уваскрасенне? Ці не ёсць гэта толькі нейкі шыфр для таго, каб справа Езуса працягвалася?

 
Шчаслівае сужэнства. Парады Бібліі добраму мужу
Рубрыка Ватыканскага радыё
06.05.2015 15:40

Падчас нашых мінулых сустрэч гаворка ішла пра аргументы на карысць перадсужэнскай чысціні, а таксама пра абавязак бацькоў адносна сексуальнага выхавання сваіх дзяцей. Мы заўважылі, што адным з фундаментальных метадаў такога выхавання з’яўляецца ўласны прыклад – неабходна, каб наша жыццё, як бацькоў і сужонкаў, было сумяшчальным з ідэяй аб добрай, сталай сексуальнасці і верных сужэнскіх адносінах. Сённяшняя праграма будзе галоўным чынам адрасавана моцнай палове чалавецтва.

 
Як дзяўчынка Яся на «маёвыя» хадзіла
Усяго патроху
01.05.2015 06:00

У галоўным алтары пачынала пагрукваць, і паволі абраз з выяваю Святой Тройцы апускаўся ўніз, а за ім адкрывалася фігура Маці Божай. Гэту фігуру сузіраць не даводзілася доўга, толькі пакуль не скончыцца Ларэтанская літанія, якую ў касцёле звычайна спявалі. Пасля Маці Божая зноў закрывалася абразом, а Яся, пяцігадовая дзяўчынка, думала: «А як яна там адна будзе? Аж да наступнага вечара, зусім адна?»

 
Навошта каталіцкім святарам прытрымлівацца цэлібату?
Рубрыка Ватыканскага радыё
30.04.2015 11:42

Адной з тэм, якая часта ўздымаецца пры размовах аб Каталіцкім Касцёле, з’яўляецца пытанне існавання цэлібату святароў Рыма-Каталіцкага Касцёла. Многія бачаць яго ненатуральным і непатрэбным, іншыя лічаць, што ён перашкаджае нармальнаму жыццю святара і выкананню яго душпастырскай працы (напрыклад, у сферы дапамогі сем’ям).

 
Хрысціянін і права. Кардыналы (І)
Рубрыка Ватыканскага радыё
28.04.2015 15:42

Калегія кардыналаў мае свае пачаткі ў біскупах суседніх з Рымскай дыяцэзій, а таксама ў святарах і дыяканах Вечнага горада, якія былі дарадчыкамі Папы.

 
Жніво вялікае, а работнікаў мала
Усяго патроху
25.04.2015 07:16

Прыклад жыцця, убачаны ў канкрэтных людзях, якія ўжо прысвяцілі сваё жыццё Богу і Касцёлу, — гэта быццам святло, якое асвятляе маладыя парасткі пакліканняў. Можна спадзявацца на яго далейшае добрае развіццё менавіта тады, калі на парастак, што вырас на добрай глебе, трапіць хоць бы адзін праменьчык добрага прыкладу або нават адно толькі слова падтрымкі.

 
У непошyках нелепшага
Адценні колеру. Старонка Віталія Палінеўскага
24.04.2015 17:22

Ну што, дзеткі, хочаце казачку? Сядайце тады, слухайце. Аднойчы пастыр вёў свой статак. Прывёў на пашу, кажа: «Ну вось тут вам добра будзе». З гэтага ўсё і пачалося.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 21 з 59
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.