Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публіцыстычны раздзел



Неўмеркаванасць у згрызотах
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
22.05.2014 00:00

Ці знаёмыя вам пустыя згрызоты? Я нават не маю на ўвазе «сама прыдумала – сама пакрыўдзілася», але тыя надакучлівыя перажыванні «хто што падумаў, як паглядзеў ды што сказаў». Сапраўды, ахвотных выказацца на тэму свайго бліжняга (у вочы ці за спіной) заўсёды хапае. Калі гавораць нешта не вельмі прыемнае, хочацца неяк абараніцца, апраўдацца. Часцей, праўда, атрымліваецца прамаўчаць ці пакрыўдзіць чалавека ўзаемным «кампліментам», а потым доўга яшчэ сам-насам фармуляваць у галаве разумныя адказы ды вострыя слоўцы.

 
Дзеці ў касцёле
Адценні колеру. Старонка Віталія Палінеўскага
20.05.2014 11:11

Дзеці, як вядома, гэта не толькі кветачкі жыцця, але часам і сапсаваныя нервы дарослых. Дзеці ў касцёле — не выключэнне. Кожны час ад часу становіцца сведкам ці ўдзельнікам сітуацыі, калі неспакойнае дзіця сваімі паводзінамі перашкаджае вернікам маліцца падчас святой Імшы. Па­-рознаму ў гэтых сітуацыях рэагуюць і бацькі: ад спробаў жорстка падавіць «бунт на караблі» да здзіўлення незадаволенасцю дарослых — яно ж малое, што вы ад яго хочаце?

 
Сям’я — адначасова і калыска, і велічны санктуарый
Усяго патроху
15.05.2014 17:07

— Слухай, а навошта сям’я? —запытаўся я.
— Нядобра, каб чалавек быў адзін, так кажа Біблія. — адказаў Дарадца.
— А што такое сям’я? — мне хацелася пачуць, што скажа менавіта Дарадца.
— Ну, ведаеш, калі найбольш проста, то сям’я — гэта “калыска жыцця і любові”. Ты ж уяўляеш калыску?

 
Чаму чалавек з’яўляецца сэрцам і душою каталіцкай сацыяльнай думкі?
Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла
12.05.2014 16:03

Усё сацыяльнае вучэнне будуецца на прынцыпе, які сцвярджае непарушную годнасць чалавечай асобы. Галоўная навіна Святога Пісання абвяшчае, што чалавечая асоба з’яўляецца Божым стварэннем, і ўказвае на элемент, які яе характарызуе і адрознівае, а менавіта што чалавечая асоба створана паводле Божага вобразу.

 
Фларэнтыйская унія 1439 года (частка ІІ)
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
08.05.2014 13:43

Каб зразумець падзеі, звязаныя з Фларэнтыйскай уніяй, неабходна прасачыць увесь ход палемікі, якую вёў Марк Еўгенік (Эфескі), які ў той час, як здаецца, меў найбольшы інтэлектуальны і духоўны аўтарытэт у візантыйскім царкоўным асяроддзі.

 
10 самых адметных святых Пантыфікаў
Усяго патроху
07.05.2014 11:45

Ад святога Пятра да Папы Францішка ў гісторыі Каталіцкага Касцёла было 266 Папаў, 78 з іх былі кананізаваныя. 27 красавіка гэта лічба стала раўняцца ўжо 80-ці пасля кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII.

 
Сацыяльныя дакументы Бэнэдыкта XVI
Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла
01.05.2014 18:30

Сярод сацыяльных дакументаў Бэнэдыкта XVI вылучым энцыкліку “Caritas in veritate”, якая была падпісана 29 чэрвеня 2009 года. Насамрэч энцыкліка планавалася да юбілею выхаду энцыклікі “Populorum progressio” ў 2008 годзе, але эканамічны крызіс пачатку года ўнёс свае папраўкі і дапрацоўкі ў змест і структуру энцыклікі.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Якія ўмовы ставіў Ян Павел ІІ для візіту ў Беларусь?
Рубрыка Ватыканскага радыё
30.04.2014 14:31

Пасля кананізацыі Яна Паўла ІІ, якая прайшла 27 красавіка 2014 г., варта было б падзяліцца думкамі і разважаннямі пра гэтага Пантыфіка, якога многія беларускія вернікі лічаць па-сапраўднаму сваім. Добра вядома, што Беларусь была адной з нямногіх краін, якую новы святы не паспеў наведаць за 27 гадоў свайго Пантыфікату, але, тым не менш, яна заўсёды была яму блізкай. Менавіта Ян Павел ІІ адрадзіў касцёльныя структуры ў краіне, прызначыў біскупаў, беатыфікаваў мучанікаў, святароў і законніц, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі падчас ІІ Сусветнай вайны.

 
Каб зразумець «як прарастае святасць...»
Усяго патроху
26.04.2014 22:59

Святы Ян Павел ІІ пакінуў вельмі вялікую духоўную і інтэлектуальную спадчыну: энцыклікі, адгартацыі, апостальскія лісты, біяграфічныя кнігі... Некаторыя з гэтых твораў Вялікага Папы ў розныя гады былі перакладзеныя на беларускую мову. Прапануем вашай увазе агляд беларускамоўнай спадчыны святога Яна Паўла ІІ.

 
Адзінка
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
19.04.2014 11:23

Што такое адзін чалавек? Што ён можа? Што значыць адзін з сотні? Адна манетка ў параўнанні з дзесяццю? Адзінка выглядае зусім мізэрнай на вялікай схеме рэчаіснасці...

 
Чаму Юда здрадзіў Хрысту?
Духоўнае жыццё. Старонка а. Віталія Сапегі OP
18.04.2014 13:30

Калі пачынаеш разважаць пра муку Пана нашага Езуса Хрыста, пра Яго пакуты і цярпенне, то напрошваецца пытанне: чаму Бог дапусціў здраду і чаму менавіта Юда, адзін з апосталаў, здрадзіў, а не якісьці іншы чалавек?

 
Звычаі і абрады Вялікадня
Усяго патроху
16.04.2014 10:06

Вялікдзень — гэта свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго стварэння ў Езусе Хрысце. Вялікдзень таксама называюць Пасхай, што з габрэйскай мовы азначае пераход.

 
Адказнасць: справы дарослыя
Псіхалогія і вера. Cтаронка Наталлі Станкевіч
10.04.2014 15:53

У папярэдняй размове мы разважалі аб тым, як фарміруецца адказнасць у дзяцей, якое дачыненне яе фарміраванне мае да асабістай псіхалагічнай прасторы, даведаліся, якія памылкі найчасцей сустракаюцца на працягу гэтага працэсу.

 
Сацыяльнае вучэнне Яна Паўла ІІ
Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла
09.04.2014 14:10

Пантыфікат Яна Паўла ІІ (1978–2005 гг.) прыпадае на змену эпох, стагоддзяў і ўваходу ў новае тысячагоддзе. Канешне, гэтаму доўгаму храналагічнаму перыяду спадарожнічала шмат змен у грамадстве і ў свеце ўвогуле. Па меры з’яўлення новых паняццяў і сацыяльных падзей Касцёл шукае адказ на тагачасныя  праблемы грамадства.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Як праходзіць дзень Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё?
Рубрыка Ватыканскага радыё
08.04.2014 11:41

Мікрафон, цішыня, запіс... Кожны дзень на хвалях Ватыканскага радыё выходзіць 19-хвілінная праграма на беларускай мове. У яе рамках гучаць актуальныя навіны аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы, жыцці Касцёла ў свеце, а таксама тэматычныя рубрыкі. Трэба адзначыць, што супрацоўнікі Беларускай рэдацыі адначасова з’яўляюцца і аўтарамі навін, і рэдактарамі, і дыктарамі, і тэхнікамі, якія мантуюць і рыхтуюць праграму для радыёэфіра. Акрамя таго, яны самастойна размяшчаюць навіны на сайце рэдакцыі і дзеляцца ёй у сацыяльнай сетцы “Facebook”, што дапамагае ў камунікацыі з аўдыторыяй. Усе гэтыя працэсы, канешне, застаюцца нябачнымі для слухачоў, таму сёння мы прыадчынім завесу і пройдзем у “закуліссе” папскай радыёстанцыі, каб пабачыць, як рыхтуюцца і выходзяць у эфір яе радыёпраграмы на беларускай мове.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 29 з 59
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.