Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публіцыстычны раздзел



Ці можна глядзець на Гостыю?
Усяго патроху
02.02.2016 00:00

Часта сярод католікаў узнікае пытанне: як правільна вернікам перажываць момант кансэкрацыі падчас святой Імшы? Ці абавязкова глядзець на Гостыю і келіх, якія ўздымае святар? Многія ў гэты час чамусьці апускаюць галовы. На гэтае пытанне адказвае кс. Андрэй Рылка.

 
Сем прычынаў, па якіх я неахвотна слухаю казанні
Усяго патроху
31.01.2016 00:00

Казанне — адна з найважнейшых частак святой Імшы. Гэта час для непасрэднага кантакту святара з вернікамі, якія прыйшлі ў святыню, для даступнага і простага тлумачэння складаных, часам незразумелых месцаў Святога Пісання, для пастырскага настаўлення ў актуальных, балючых праблемах грамадскага, сямейнага і духоўнага жыцця.

 
«Брамы Міласэрнасці» (практыка адпустаў)
Духоўнае жыццё. Старонка а. Віталія Сапегі OP
29.01.2016 00:00

Нядаўна ў Каталіцкім Касцёле ва ўсіх дыяцэзіях свету былі ўрачыста адчынены так званыя «Брамы Міласэрнасці», дзякуючы чаму вернікі на працягу года могуць атрымаць індульгенцыі (адпусты) — ачышчэнне ад часовых караў. Што яны сабой уяўляюць?

 
Еўропа і мігранты: паміж «Кёльнам» і добрым самаранінам
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
27.01.2016 00:00

Накарміць галоднага, прыняць у дом падарожных,— гэта ўчынкі міласэрнасці ў адносінах да бліжніх. Аднак як паводзіць сябе, калі прыход уцекачоў прыводзіць да павелічэння небяспекі, росту злачынстваў, такіх, як у Кёльне ў навагоднюю ноч?

 
Хто скраў нашую хрысціянскую радасць?
Пераклады
25.01.2016 00:00

Чаму мы губляем радасць быць хрысціянамі? Чаму радасць жыцця не з’яўляецца сталым пачуццём? Як пачаць радавацца штодзённым падзеям? Пра гэта піша польскі айцец аблат Вацлаў Грыневіч OMI.

 
Каталіцкі Касцёл і СМІ. Дарагое яечка да Вялікадня
Усяго патроху
23.01.2016 12:31

Прысутнасць Касцёла ў беларускіх СМІ — хрысціянскае сведчанне ці клаўнада? Цэнзура — залішні інфармацыйны фільтр або інструмент для абароны? Гэтыя і іншыя пытанні закранае кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня.

 
Чалавеку патрэбны чалавек!
Усяго патроху
21.01.2016 00:00

Хіба самай жудаснай стратай для чалавека з’яўляецца страта сэнсу. Калі ўсё тое, чым ён жыў, што будаваў, аддаючы ўсе свае сілы, патэнцыял, тое, што было найважнейшым, цэнтральным, сэнсам, руйнуецца — чалавек ламаецца.

 
Шчаслівае сужэнства. Крыж неспаўнення дару з сябе
Рубрыка Ватыканскага радыё
19.01.2016 00:00

Калі радасць сужонкаў заключаецца ў паўнаце дару, неабходна таксама прызнаць, што дар ніколі не можа быць поўным і пастаянным. Гэта становіцца прычынай непазбежных пакутаў – сапраўднага крыжа для мужа і жонкі. Існуюць рознага кшталту раны, якія перашкаджаюць гэтаму. 

 
Навяртанне
Усяго патроху
17.01.2016 00:00

Што такое навяртанне? Напэўна, гэта калі ты адышоў ад чагосьці, а потым, зразумеўшы яго сапраўдную вартасць і патрэбу, зноў вяртаешся да гэтага. Калі казаць пра навяртанне хрысціяніна, то гэтае навяртанне адбываецца штодня.

 
Хрысціянін і права. Пробашчы (ІІ)
Рубрыка Ватыканскага радыё
15.01.2016 00:00

Мы працягваем гаворку аб арганізацыі парафіяльнага жыцця і аб правах і абавязках пробашча — як уласнага пастыра парафіі, прызначанага біскупам.

 
Бацькоўства, адказнасць, гонар — каталіцкі біскуп з ЗША звярнуўся з кароткім фільмам да мужчын
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
13.01.2016 16:08

У фільме «Заклік да бою» свецкія католікі разам з кансэкраванымі асобамі разважаюць на тэму мужнасці і таго, як выхоўваць у сабе і ў дзецях сапраўдных католікаў — абаронцаў Касцёла, сям'і і сваёй краіны.

 
Шчаслівае сужэнства. Падпарадкоўвацца адно аднаму
Рубрыка Ватыканскага радыё
12.01.2016 00:00

На працягу апошніх месяцаў у цэнтры нашай увагі знаходзіцца такая актуальная і важная тэма, як духоўнасць сужэнскага жыцця. Мы паступова адкрываем для сябе, што сваёй асаблівай духоўнасцю могуць жыць не толькі святары, законнікі і законніцы, але і сужонкі.

 
Навошта патрэбна пастырскае наведванне?
Усяго патроху
10.01.2016 00:10

Калі святар пачынае хадзіць па Калядзе, да яго прыходу рыхтуецца ўся сям’я. Жанчыны спяшаюцца падрыхтаваць стол, накрыты абрусам, мужчыны наліваюць у місачку асвячаную ваду, кладуць крапіла, дзеці ставяць свечкі. А навошта ўся гэтая мітусня?

 
Варта планаваць!
Усяго патроху
08.01.2016 00:00

Свабода і адказнасць — гэта не супрацьлеглыя паняцці. Сапраўды, можа падавацца, што ёсць інакш, што свабода – гэта ніякіх абавязкаў, рабі што хочаш і як хочаш. Але гэта немагчыма. Бо насамрэч абавязкі, а менавіта тое, як ты іх выконваеш і як да іх ставішся, сведчыць аб тым, наколькі ты свабодны чалавек.

 
Для чаго пісаць на дзвярах C+M+B?
Усяго патроху
06.01.2016 00:00

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. У гэты дзень шматлікія вернікі ў святынях часта прыносяць з сабой крэйду. Кажуць нават, што калі ў гэты дзень не пайсці ў касцёл, то ўсе суседзі і людзі вакол вельмі хутка гэта заўважаць, бо тады на нашых дзвярах не з’явіцца новы надпіс.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 14 з 59
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.