Мы раслі, а лянота была побач. Мы смяяліся з гультаёў, якія сустракаліся ў дзіцячай літаратуры, у мультфільмах. З цягам часу гэтыя нявінныя, на выгляд, фрагменты, пачалі ўмешвацца ў наш уласны сцэнар спектакля, дзе мы самі сабе рэжысёры, харэографы і акторы. Але цяпер мы ўжо насамрэч шукаем рэцэпт ад бяздзейнасці, прагнем знайсці раўнавагу паміж адпачынкам і вымаганнямі, залатую сярэдзіну паміж пачуццём духоўнай агіды і жыццёвай прадукцыйнасцю.