Што азначае быць пакорным? Гэта ўмець шчыра глядзець на сябе і на іншага чалавека, а таксама ўсведамляць і адпаведна ўспрымаць сваю ролю ў свеце.
Аб адпусце мы не прачытаем у Бібліі. Таму, ізноў жа, браты і сёстры іншых веравызнанняў могуць мець, здавалася б, сэнсоўную крытыку ў бок католікаў. Таму, думаю, каб лепш скарыстацца з гэтай збаўчай практыкі і быць больш свядомым хрысціянінам-католікам, варта яе глыбей разумець.
«Тады Езус прамовіў: Дзеля цябе благаслаўляю ўсю краіну, — і ўчыніў рукою вялікі знак крыжа над нашаю Айчынаю. Вялікая радасць напоўніла маю душу, калі я ўбачыла дабрыню Бога» (Дз. 39).
Любой цаной шукаючы толькі ўласнага шчасця, мы размінаемся з ім, а шукаючы Хрыстовай любові, парадаксальна знаходзім і сваё шчасце.
Многія людзі ў сучасным свеце, асабліва моладзь, баяцца адзіноты і цішыні. Малады чалавек XXI стагоддзя вельмі часта марнуе сваё жыццё, калі засяроджвае ўвагу на рознай непатрэбнай інфармацыі, якая выплывае з інтэрнэта, тэлебачання, а таксама калі слухае дрэнную музыку і нават часам не разумее яе шкоднага ўплыву на стан псіхічнага развіцця чалавека як асобы.
«Будзьце разважлівыя, як змеі, і простыя, як галубы», — да гэтага заклікаў сваіх апосталаў Езус. Прастата — якасць, якой вельмі часта не хапае і нам сёння.
Любіць Радзіму можна толькі праз любоў да Хрыста, праз бескампрамісную любоў да праўды — вучыць нас прыклад нямецкага іерарха, якога Касцёл ушаноўвае ў канцы сакавіка.
«Учыніла ў сваім сэрцы невялічкую келлю, дзе заўсёды прабывала з Езусам», — так зрабіла яна, калі склала ў глыбіні свайго сэрца абяцанні вечнай чыстасці, дзякуючы якім адчувала большую сувязь з Богам, сваім Абраннікам.
Мінае яшчэ адзін Вялікдзень… Мы ўжо пачынаем чакаць наступных святаў. Кожнае з іх мае свае знешнія атрыбуты. На Божае Нараджэнне – аплатка, на Вялікдзень – пафарбаваныя яйкі і г.д. Тое, што знешняе, мае быць праяўленнем таго, што ў душы чалавека. Інакш святкаванне Пасхі для нас становіцца толькі ўспамін таго, што адбылося ў мінулым.
Яшчэ адну сваю кнігу Ніл Гілевіч абяцаўся абавязкова падпісаць. Шкада, што час ужо не вернеш... Паціснуць руку Гілевічу было для мяне, школьніка, вялікім гонарам. Тады я яшчэ не ведаў, што гэтую руку ў 1950-я, як выдатнаму студэнту, яму паціснуў сам Якуб Колас!..
«Увага! Сенсацыя! Не прапусціце!» Колькі разоў мы сустракаем такі прыцягальны надпіс на экранах тэлевізараў ці ў інтэрнэце? Напэўна, не раз. Нештодзённыя з’явы прыроды, найноўшыя адкрыцці вучоных, неверагодныя факты з жыцця вядомых людзей – вось што прыцягвае ўвагу сённяшняга чалавека.
Асвячэнне велікодных страваў, удзел у пасхальных набажэнствах, супольны пасілак у коле сям’і, сустрэчы з таямніцай, ад вякоў прадказанай і заўсёды новай, — гэта толькі некаторыя элементы святкавання найвялікшай хрысціянскай урачыстасці Уваскрасення Пана. Належным чынам перажыты Вялікдзень уплывае на ўсё жыццё хрысціяніна і ператварае яго ў пастаяннае радаснае праслаўленне Бога.
Вельмі характэрным старажытным велікодным звычаем, які практыкуецца і сёння, з’яўляецца фарбаванне і аздабленне яек. Яны носяць шырока вядомую назву пісанак. Для хрысціян велікоднае яйка стала сімвалам уваскрасення Езуса Хрыста.
У сярэдзіне ХХ ст. у пячоры Шанідар у Іраку вучоныя-археолагі адкрылі незвычайнае пахаванне неандэртальцаў, якія там жылі каля 70 тысяч гадоў таму. Сярод шматлікіх парэшткаў яны адкрылі парэшткі аднаго цела, якое было пры пахаванні ўсыпана кветкамі. Гэта было сапраўды фантастычнае адкрыццё.
Вельмі часта сустракаюся з сітуацыяй, якая мяне як спаведніка вельмі непакоіць: шмат людзей, як моладзі, так і дарослых, прыходзіць на споведзь з малітоўнікамі для набажэнстваў, якія яны атрымалі падчас першай святой Камуніі, забываючыся, што тыя малітоўнікі былі адаптаваны спецыяльна для дзяцей і ўсё, што там падаецца – таксама і ў справе рахунку сумлення — разлічана на дзяцей.