У хрысціянстве можна сустрэцца са шматлікімі перагібамі, якія, на мой погляд, часта ідэалізуюць, а такім чынам і фальсіфікуюць саму ідэю Евангелля. Адным з такіх перагібаў з’яўляецца тое, што жыццё хрысціяніна некаторым з людзей уяўляецца выключна як нейкі пакутны шлях, на якім не павінна існаваць радасных пачуццяў, перажыванняў, узнёслых праяўленняў духа, а таму жарт і смех становяцца чымсьці падазроным і нежаданым (гэтую з’яву яскрава апісаў Умберта Эка ў сваёй кнізе «Імя ружы»).