Як і іншыя эмоцыі, страх з’яўляецца карысным падарункам чалавеку ад Бога. У чым гэтая карысць і адкуль ён з'яўляецца?
Рэчаіснасць падзеленага хрысціянства так глыбока ўвайшла ў нашае жыццё, што ў многіх веруючых значна прытупілася пачуццё ненармальнасці і трагічнасці такой сітуацыі. Як думаеце, які адказ вы пачуеце, калі ў сваіх знаёмых, нават глыбока веруючых, зыпытаецеся: «Ці аб’яднаюцца калі-небудзь католікі і праваслаўныя ў адно?»
Назіраючы штодня за сучаснай сям’ёю, аналізуючы мноства гісторый сямейных дысфункцый, узіраючыся ў чыннікі развалу сям’і, вынікамі якіх з’яўляюцца разводы, аборты, безбацькоўства і іншае, мімаволі ўсплывае непрыемная асацыяцыя, што сучасная сям’я — гэта хуткасны цягнік, які імчыцца без прыпынкаў, экспрэсам. Але куды?
Напэўна, ніводная эмоцыя не мае такога супярэчлівага характару, як гнеў. Для хрысціян ён часта становіцца сапраўдным «каменем спатыкнення»: вядома, што гнеў з’яўляецца адным з сямі галоўных грахоў, гэта значыць, ён можа прывесці да шматлікіх іншых грахоў. З іншага боку, няўжо кожны раз, як чалавек адчуе раздражненне ці разгневаецца, бо супраць яго здзейснена несправядлівасць, — ён губляе Божую ласку?
Старасць — гэта апошні, завяршальны адрэзак жыццёвага шляху чалавека. Якія пачуцці выклікае ў нас слова «старасць»? Асабіста ў мяне — самыя супярэчлівыя… З аднаго боку яна асацыіруецца з укладзенымі снапамі спелай пшаніцы, з рэалізаванасцю, з мудрасцю і багатым жыццёвым вопытам, сімвалам і вянцом якой з’яўляецца сівізна — адзінае ўпрыгожванне чалавека. А з іншага боку старасць асацыіруецца ў мяне з адплатай. З часам, калі трэба збіраць ураджай і аддаваць — расплачвацца па рахунках, часам з працэнтамі.
Рэха конкурсу «Чалавек — Божае стварэнне». Анатацыя да аднаго фотаздымка.
Дзевяць гадзін раніцы. Аддзяленне неадкладнай гінекалогіі. Сёння маё малітоўнае дзяжурства ў абартарыі. Я размаўляю з жанчынай, на выгляд адукаванай і інтэлігентнай, якая прыйшла на аборт. Больш пакуль што нікога няма, і я ў такіх сітуацыях заўсёды карыстаюся шансам паразмаўляць.
Тое, што можаш зрабіць сёння, зрабі заўтра. Гэта, можна сказаць, жартаўлівае жыццёвае крэда кожнага мінімаліста. Агульная характарыстыка кожнага такога чалавека прыкладна гучыць так: «Не перарабіць той мінімальны план, якога ад нас патрабуюць жыццёвыя абставіны». Не выконваць таго, што хоць крыху перавышае абавязаную норму. А кожную выкананую дзейнасць трэба адзначыць як задавальняючую, бо сама справа зроблена і ніякіх прэтэнзій не павінна быць.
Пакліканне — вялікая таямніца душы… Часам яно прыходзіць раптоўна, быццам удар маланкі, як здарылася са св. Паўлам па дарозе ў Дамаск. Часам яно прыходзіць праз іншага чалавека. Напрыклад, Андрэй прыводзіць да Пана свайго брата Сымона. Здараецца, што да паклікання прыслухоўваюцца ў пранізлівай цішыні — у такой пакутлівай цішыні, калі раптам чалавек чуе голас: «Ідзі за Мной». Іншы раз пакліканне гучыць як дысананс у цудоўнай і гарманічнай мелодыі свету — і ў гэтым скрыгаце чалавек чуе голас паклікання. Бывае і так, што пакліканне становіцца вынікам усебаковага аналізу, узважвання ўсіх «за» і «супраць», і канчатковы выбар тут не што іншае, як голас паклікання.
Пра тое, што зло — гэта адсутнасць дабра, ведаюць нават дзеці. Тэолагі адносна гэтага выкажуцца больш канкрэтна: зло — гэта адсутнасць Бога. Калі ў сэрцы чалавека няма месца для Божай любові, там пануе ілжывасць, здрада, зайздрасць. І наадварот: у сэрцы, якое перапоўнена Божай любоўю, няма месца для граху.
Па афіцыйным даным, на 1000 шлюбаў у Беларусі ў студзені-красавіку 2011 г. прыходзілася 635 разводаў. Аднак ці знікаюць сямейныя праблемы пасля разводу сужэнцаў? Ці дае шчасце свабода адно ад аднаго? Ці ведаеце вы пра небяспечныя наступствы разводу?
Эмоцыі з’яўляюцца значнай часткай унутранага свету чалавечай асобы. Разам з душою яны падараваны нам Богам, і гэта вельмі каштоўны падарунак. Са Святога Пісання мы ведаем, што Езус Хрыстус сумуе і плача над памерлым Лазарам, адчувае страх у садзе Аліўным, называе сябрамі сваіх Апосталаў… Эмоцыі, такім чынам, не супрацьстаяць Божай натуры, але наадварот — ствараюць яе гарманічную частку.
Адной з самых супярэчлівых прафесій, якія можна сабе ўявіць, з’яўляецца прафесія крытыка. Шырокай папулярнасцю карыстаюцца музычныя, літаратурныя, кінастужкавыя крытыкі. Ужо ад гучання гэтага слова становіцца неяк не вельмі прыемна, а тым, хто з гэтым сустракаўся, нават млосна.
«Езус надзяліў Пятра і Дванаццаць вышэйшай уладай у сваім Касцёле, аднак жадаў, каб яны спаўнялі сваю місію з дапамогай супрацоўнікаў». «Пасля гэтага Пан вызначыў іншых семдзесят двух і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам меўся пайсці».
Я думаю, што пытанне пра сэнс пакутаў — самае старажытнае і самае глыбокае пытанне чалавека, я б нават сказала — самае апраўданае. Бог — любоў і крыніца шчасця, аднак чаму ж Ён дапускае пакуты?